Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Кулікоў (біяграфія)


Кулікоў Іван Сямёнавіч (біяграфія паводле IN-BY.NET)

Нарадзіўся 04.10.1949 у г.п. Хоцімску Магілёўскай вобласьці.

Удавец, мае траіх дарослых дзяцей: дваіх сыноў і дачка.

Беларус. Беспартыйны.

1966 Скончыў Хоцімск сярэднюю школу.

1972 Скончыў мэханіка-матэматычны факультэт Казанскага дзяржаўнага унівэрсытэту.

1977 Скончыў асьпірантуру Інстытуту ядзернай энэргетыкі АН БССР.

З 1981 году – кандыдат тэхнічных навук па спэцыяльнасьці «Ядзерныя энэргетычныя ўстаноўкі», з 1995 года – доктар фізіка-матэматычных навук, з 2000 году – прафэсар, валодае ангельскай мовай.

Валодае ангельскай мовай.

1972-1973 Інжынэр Казахскага аддзяленьня ЦНДІ праекстальканструкцыя Дзяржбуда СССР (г. Алма-Ата)

1973-1974 Інжынэр-канструктар Мінскага завода ацяпляльнага абсталяваньня.

1974-1977 Асьпірант Інстытуту ядзернай энэргетыкі АН БССР.

1977-1991 Старшы інжынэр, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лябараторыі Інстытута ядзернай энэргетыкі АН БССР.

1991-1995 Загадчык лябараторыі Інстытута праблем энэргетыкі НАН Беларусі.

1995-1998 Намесьнік дырэктара па навуковай рабоце Інстытуту праблем энэргетыкі НАН Беларусі.

1998-2002 Дырэктар РУП «Белінвэстэнэргазьберажэньне».

2002-2004 Загадчык лябараторыі Аб'яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў – Сосны НАН Беларусі.

2004-2005 Начальнік упраўленьня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

З 2005 года ўзначальвае лябараторыю «Абсталяваньня ядзерных энэргетычных установак і рэсурсазьберагальных тэхналёгій» Аб'яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў – Сосны НАН.
XS
SM
MD
LG