Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Клінтан накіроўваецца на Балканы


Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан пачынае паездку па Балканах, у часе якой заплянаваныя яе перамовы з кіраўніцтвам Босьніі-Герцэгавіны. Памочнік дзяржсакратара Філіп Гордан сказаў журналістам, што Клінтан будзе пераконваць кіраўніцтва Босьніі разьвіваць рэформы, якія могуць наблізіць краіну да патэнцыйнага сяброўства ў Эўразьвязе і НАТА. Вынікі апошніх выбараў паказалі, што Босьнія і праз 15 гадоў пасьля заканчэньня грамадзянскай вайны застаецца этнічна падзеленай на харвацкую і сэрбскую часткі.

Пасьля Сараева Клінтан накіруецца ў Бялград, дзе заплянаваныя яе перамовы з сэрбскім лідарамі па праблеме Косава.
XS
SM
MD
LG