Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кадыраў склікаў уласны Сусьветны чачэнскі кангрэс


У Грозным сёньня стартуе Сусьветны кангрэс чачэнскага народу, які быў скліканы паводле ўказаньня прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава.

Чакаецца, што ўдзел у форуме прымуць 700 членаў замежных чачэнскіх дыяспараў.

На парадку дня паседжаньня – зацьвярджэньне статуту і кіроўных органаў кангрэсу.

У верасьні ў Польшчы прайшоў Сусьветны чачэнскі кангрэс, на якім сабраліся прадстаўнікі дыяспараў, апазыцыйных расейскім уладам і пракрамлёўскаму кіраўніку Чачні Рамзану Кадыраву.
XS
SM
MD
LG