Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН абярэ 5 чальцоў Рады бясьпекі


Генэральная асамблея ААН правядзе сёньня выбары пяці непастаянных чальцоў Рады бясьпекі, якія будуць выконваць абавязкі наступныя два гады.

Чакаецца, што прадстаўнікі Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амэрыкі – Паўднёваафрыканская рэспубліка, Індыя і Калюмбія – лёгка набяруць патрэбную колькасьць галасоў. Галоўная барацьба чакаецца за два месцы краінаў Захаду, на якія прэтэндуюць Нямеччына, Партугалія і Канада.

Рада бясьпекі ААН адказвае за падтрыманьне міру і бясьпекі ў сьвеце. Яна складаецца з 15 чальцоў, у тым ліку пяці пастаянных, якія маюць права вэта – Вялікай Брытаніі, Кітаю, Францыі, Расеі і ЗША.

10 непастаянных членаў рады абіраюцца на двухгадовы тэрмін – па 5 краін штогод.
XS
SM
MD
LG