Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сустрэліся міністры абароны ЗША і КНР


Пляны ЗША ў пастаўках узбраеньняў Тайваню застаюцца “агромністай перашкодай” для разьвіцьця кантактаў у абароннай сфэры паміж Пэкінам і Вашынгтонам. Такую заяву зрабіў прадстаўнік міністэрства абароны Кітаю пасьля таго, як кіраўнік ведамства Лян Гуанле сустрэўся ў Ханоі з кіраўніком Пэнтагону Робэртам Гейтсам. Перамовы адбыліся ў кулюарах паседжаньня Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Усходняй Азіі.

Гэта была першая падобная сустрэча за апошнія восем месяцаў. На пачатку гэтага году кітайскія ўлады спынілі кантакты ў вайсковай галіне з Злучанымі Штатамі на знак пратэсту супраць іх намеру адносна Тайваню.
XS
SM
MD
LG