Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўночнакаўказцы паедуць у Грузію бязь візаў


Грузія ўводзіць бязьвізавы рэжым для жыхароў Паўночнага Каўказу. Як заявіла намесьніца міністра замежных справаў краіны Ніно Каландадзэ, адпаведнае распараджэньне прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ўжо гатовае і набудзе моц прыкладна праз два тыдні. Паведамляецца, што такое рашэньне прынятае “для працягу традыцыйных стасункаў з народамі Паўночнага Каўказу. Права бязьвізавага знаходжаньня на тэрыторыі Грузіі цягам 30 дзён атрымаюць жыхары Дагестану. Чачні, Інгушэтыі, Паўночнай Асэтыі, Кабардзіна-Балкарыі, Карачаева-Чаркесіі і Адыгеі.

Расея і Грузія ўсталявалі візавы рэжым пры канцы 2000 году.
XS
SM
MD
LG