Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль ставіць умову палестынцам


Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нетаньяху заявіў, што гатовы падоўжыць мараторый на будаўніцтва ў паселішчах на Заходнім беразе Ярдану, толькі калі палестынцы прызнаюць Ізраіль як габрэйскую дзяржаву. Такую заяву Нетаньяху зрабіў сёньня ў выступе ў Кнэсэце.

Экспэрты аднак лічаць, што ўмова, высунутая ізраільскім прэм’ерам, наўрад ці паспрыяе нармалізацыі наўпроставых ізраільска-палестынскіх кантактаў.

Кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміі заявіла, што пакіне адноўленыя нядаўна мірныя перамовы зь Ізраілем, калі мараторый, што скончыўся пры канцы верасьня, ня будзе працягнуты.
XS
SM
MD
LG