Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народы — ня ворагі, гэта чыны між сабой ня ладзяць”


«Якія краіны сьвету можна назваць сёньня сябрамі Беларусі, а якія — ворагамі?» Адказваюць жыхары Гомелю.

Спадар: «Усе — сябры. Ну якія ў Беларусі могуць быць ворагі? Два чалавекі толькі ў Расеі — Пуцін і Мядзьведзеў. Вось яны толькі і коцяць бочку сюды. Малаказаводы хочуць забраць, нафтаперапрацоўчыя заводы».

Спадарыня: «А хто ў нас ворагі? Украіна — не, Расея — не. Ва Ўкраіне ў мяне два браты жывуць — ніякія яны ня ворагі».

Спадар: «Наконт ворагаў я ня ведаю. Расея крыху нядобразычлівая. Але народ — ня вораг, чыны ня ладзяць. Усе да нас ставяцца больш-менш, і асабліва, напрыклад, Паўднёвая Амэрыка».

Спадар: «У нас сябры — гэта бліжэйшыя суседзі, Расея і Ўкраіна. Ворагаў я ня ведаю».

Спадарыня: «О, Божа мой, няма ў нас ворагаў!»

Спадар: «Мы з усімі сябруем, ні з кім не ваюем».

Спадар: «У нас вораг, можа, толькі адзін, але ня з боку Захаду, а з боку Ўсходу. Я нават не лічу ворагамі ісламскія краіны. Кітай — гэта ня вораг. Нямеччына — яна ворагам перастала быць і больш ім ня стане. Прыбалтыйскія краіны — яны таксама ня будуць ворагамі».

Спадарыня: «Добраму чалавеку — усе сябры, а кепскім — усе кепскія».

Спадар: «Калі лічыць з пазыцыі народу, то ўсе славянскія дзяржавы, найперш Расея і Ўкраіна, і заходнія славяне — сябры. Ворагаў, я лічу, у нас няма».

Спадарыня: «Для нас заўсёды была як бы ворагам Амэрыка, але зараз у нас някепскія стасункі».

Спадар: «Складана сказаць адназначна. Па традыцыі гэта былі амэрыканцы. Карацей, англасаксы».

Спадар: «Ворагаў як такіх не павінна быць. Мы іх проста самі шукаем. Людзі хочуць жыць у міры й згодзе. Толькі дурні шукаюць ворагаў. Трэба шукаць сяброў у першую чаргу. Калі сяброў знойдзеш, зможаш вырашыць любыя праблемы».
XS
SM
MD
LG