Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раманчук — у Польшчы, наперадзе — Швэцыя


Яраслаў Раманчук

Яраслаў Раманчук

Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Яраслаў Раманчук сёньня ўвечары сустрэўся ў Варшаве з маршалкам польскага сэнату Богданам Барусевічам. Спадар Раманчук распавёў пра сваю выбарчую праграму, расказаў пра цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі.

Размове са сьпікерам папярэднічала вялікая прэсавая канфэрэнцыя беларускага палітыка. Яна цягнулася паўтары гадзіны і выклікала вялікую цікавасьць у вядучых польскіх мэдыяў.

У аўторак, 12 кастрычніка, адбудзецца сустрэча Яраслава Раманчука з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім.

А бліжэйшыя пятніцу і суботу Яраслаў Раманчук правядзе ў Стакгольме, куды яго запрасіў міністар замежных спраў гэтай краіны Карл Більд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG