Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканамічны Нобэль за "пошук-трэньне" на рынку працы


Сёньня ў Стакгольме абвясьцілі, што сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне эканомікі атрымалі прафэсар Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту Пітэр Дайманд, прафэсар Паўночна-заходняга ўнівэрсытэту ў штаце Ілінойс Дэйл Мортэнсан і прафэсар Лёнданскай школы эканомікі Крыстафэр Пісарыдэс.

Прэмія была заснаваная Банкам Швэцыі ў 1969 годзе – яе традыцыйна прыраўноўваюць да іншых прэмій, устаноўленых вынаходнікам дынаміту Альфрэдам Нобэлем пад канец ХІХ стагодзьдзя.

Дайманд, Мортэнсан і Пісарыдэс падзеляць між сабою мільён эўра за досьледы рынку працы.

– На рынку працы некаторым фірмам нялёгка знайсьці работнікаў на працоўныя вакансіі, а некаторым беспрацоўным даводзіцца доўгі час шукаць адпаведных пасадаў. Пітэр Дайманд, Дэйл Мортэнсан і Крыстафэр Пісарыдэс распрацавалі тэорыю, якая тлумачыць паводзіны рынкаў, на якіх выступае пошук-трэньне (search friction), – сказаў сёньня журналістам у Стакгольме Бэртыль Гольмлюнд, старшыня Камітэту Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканомікі. – Але іхная тэорыя выходзіць і па-за межы рынкаў працы. Яе выкарыстоўвалі ў досьледах пытаньняў, зьвязаных з тэорыяй грошай, эканомікай дзяржаўнага гаспадараньня, фінансамі, жыльлёвым будаўніцтвам і сямейным бюджэтам.
XS
SM
MD
LG