Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі паліцыянта асудзілі на пажыцьцёвае зьняволеньне


Суд у Грэцыі асудзіў на пажыцьцёвае зьняволеньне паліцыянта Эпамінондаса Карканэаса за забойства школьніка ў 2008 годзе. Ягоны напарнік атрымаў 10 гадоў зьняволеньня за суўдзел у забойстве. Адвакаты заявілі пра намер абскардзіць прысуд.

15-гадовы Алексіс Грыгарапуляс быў застрэлены ў Афінах падчас спрэчкі групы моладзі з нарадам паліцыі. Ягоная гібель справакавала двухтыднёвыя масавыя непарадкі па ўсёй Грэцыі.
XS
SM
MD
LG