Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падаткавая перадумала банкрутаваць "Палёніку"


Прапаршчык-міліцыянт паспрабаваў затрымаць Ігара Банцара і Станіслава Пачобута

Прапаршчык-міліцыянт паспрабаваў затрымаць Ігара Банцара і Станіслава Пачобута


Падатковая інспэкцыя Ленінскага раёну адклікала свой пазоў да "Палёнікі. Пра гэта стала вядома за некалькі хвілін да пачатку суду.


Перад будынкам суду на вуліцы Савецкіх памежнікаў сабралася блізу сотні сяброў непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў.

На ганку суду Анжаліка Борыс заявіла, што падатковая інспэкцыя праз 15 дзён зноў можа падаць пазоў на банкруцтва "Палёнікі". Анжаліка Арэхва настроена больш аптымістычна і спадзяецца, што такога не адбудзецца.

Ля будынку суду актывісты Саюзу Палякаў Ігар Банцар і Станіслаў Пачобут паспрабавалі разгарнуць расьцяжку "Рукі прэч ад "Палёнікі".

Хлопцаў затрымаў дзяжурны міліцыянэр суду. Аднак прысутныя актывісты СПБ адбілі Банцара і Пачобута.

Міліцэйскі патруль, узброены аўтаматам Калашнікава, прыехаў да суду, калі ўжо ўсе разышліся.


Позвы ў суд атрымалі колішняя старшыня непрызнаванага Саюзу Палякаў Анжаліка Борыс, цяперашняя — Анжаліка Арэхва, а таксама бухгальтарка арганізацыі Данута Эйсмант.

Раней старшыня падатковай інспэкцыі Ленінскага раёну Горадні зьвярнуўся ў Гаспадарчы суд вобласьці з прапановай распачаць справу аб банкруцтве фірмы "Палёніка", якая дзейнічае пры непрызнаваным уладамі Саюзе палякаў. На фірму па выніках праверкі падатковая інспэкцыя наклала штраф памерам каля 40 тысяч даляраў. Фірма штраф не сплаціла.

"Палёніку" аштрафавалі за тое, што фірма атрымлівала дапамогу ад "Вспульноты польскай" — арганізацыі, якая падтрымлівае сувязі з палякамі па ўсім сьвеце — на заняткі польскай мовай і на падвышэньне кваліфікацыі настаўнікаў.

Падатковая палічыла, што фінансы ад "Вспульноты" трэба разглядаць як гуманітарную дапамогу, а не як гаспадарчую дамову, за якую належыць плаціць іншыя падаткі. Супрацоўнікі фірмы "Палёніка" катэгарычна не пагаджаюцца з такім рашэньнем.

Актывісты Саюзу палякаў, якія прыйшлі да гаспадарчага суду і чакалі, чым скончыцца справа

Апэратыўнік спачатку хаваў свой твар, каб яго не здымалі журналісты, а затым стаў прарывацца скрозь актывістак Саюзу палякаў на двор

Сцэна замяшаньня ў судзе, куды ўцёк апэратыўнік, што вёў відэаздымку

Вынікі паседжаньня ў абласным гаспадарчым судзе сваім прыхільнікам паведамляе дырэктарка фірмы “Палёніка” Анжаліка Борыс

Пасьля Борыс слова брала яе намесьніца Анжаліка Арэхва, якая сёньня выконвае абавязкі старшыні СПБ, які ўлады не прызнаюць

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG