Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі зафіксавалі парушэньні на выбарах у рэгіёнах Расеі


На выбарах у рэгіёнах Расейскай Фэдэрацыі, якія прайшлі ў нядзелю, лідзіруе кіроўчая партыя “Адзіная Расея”. Яна атрымлівае большасьць месцаў у рэгіянальных і мясцовых заканадаўчых сходах, а таксама перамагае на выбарах мэраў.

Паводле слоў старшыні ЦВК Уладзімера Чурава, на цяперашніх выбарах кіроўчая партыя здабыла большую падтрымку, чым на папярэдніх. Ён таксама адзначыў больш высокую актыўнасьць выбаршчыкаў.

Незалежныя назіральнікі зафіксавалі шматлікія парушэньні выбарчага заканадаўства. Старшыня ЦВК заявіў, што парушэньні былі нязначнымі.
XS
SM
MD
LG