Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрмін пракурорскай праверкі па факце сьмерці беларускага журналіста Алега Бябеніна падоўжаны да 3-га лістапада.

Прычына — яшчэ не адбыліся ўсе экспэртызы.


"У Менску чакаюць прыезду экспэртаў-крыміналістаў з краінаў — сябраў АБСЭ для расьсьледаваньня прычынаў сьмерці журналіста. Ня выключана, што экспэрты могуць прыехаць і ў гэтым месяцы. Дакладнай даты яшчэ няма, але пытаньне пра іхні прыезд узгодненае", — заявіла Інтэрфаксу старэйшая памочніца пракурора Менскай вобласьці Тацьцяна Калініна.

Генэральная пракуратура, якая праводзіць праверку ў сувязі са сьмерцю журналіста Алега Бябеніна, адпрацоўвае некалькі вэрсіяў здарэньня, у тым ліку самагубства і забойства з наступнай інсцэніроўкай суіцыду. Пра гэта раней паведамляў намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед.

Свае ўласныя расьсьледаваньні спрабавалі весьці паплечнікі Бябеніна, а таксама калегі-журналісты.

1 кастрычніка пра сьмерць Алега Бябеніна ў інтэрвію расейскім журналістам выказаўся Аляксандар Лукашэнка:



Стваральнік сайту "Хартыя-97" Алег Бябенін быў знойдзены ў пятлі на сваім лецішчы 3 верасьня. Сваякі і паплечнікі Бябеніна ня вераць у афіцыйную вэрсію, згодна зь якой журналіст скончыў жыцьцё самагубствам.

Людзі, якія бачылі цела Бябеніна, кажуць пра падазроны вывіх нагі, драпіны і плямы на руках і целе нябожчыка. А ў афіцыйнай анатамічнай экспэртызе сказана, што сьляды зьнешняга ўзьдзеяньня адсутнічаюць.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце "Свабоды"

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG