Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі самалёт ня змог выляцець зь Віцебску


Сваякі ахвяраў авіякатастрофы, якая адбылася з польскім самалётам пад Смаленскам, ня могуць вылецець зь Віцебску ад вечара 10 кастрычніка.

У самалёта зламаўся левы рухавік. Польская дэлегацыя чакае, калі з Варшавы прыляціць запасны самалёт.

Сярод тых, хто затрымаўся ў Віцебску, — першая лэдзі Польшчы Ганна Камароўская.

10 кастрычніка ў Катыні ўшанавалі памяць загінулых у авіякатастрофе 10 красавіка, сярод якіх быў і прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі.

Самалёт з дэлегацыяй сваякоў польскіх грамадзян вылеціць з аэрапорту Віцебску ў бліжэйшыя гадзіны, паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік Віцебскага філіялу РУП па аэранавігацыйным абслугоўваньні Сяргей Рурыс.


Для Камароўскай выклікалі іншы самалёт


"Ёй выклікалі іншы самалёт з Польшчы, цяпер яна адпачывае ў адным зь віцебскіх гатэляў, бліжэйшым часам вылеціць у Польшчу", — паведамілі пра Ганну Камароўскую ў аэрапорце Віцебску.

У Дэпартамэнце па авіяцыі Міністэрства транспарту Інтэрфаксу ўдакладнілі, што "самалёт, на борце якога знаходзілася Ганна Камароўская, садзіўся ў віцебскім аэрапорце не аварыйна. Яго пасадка плянавалася".

"Праблемная сытуацыя ўзьнікла, калі пры вылеце зь віцебскага аэрапорту самалёт ня змог завесьціся. Выклікалі з Польшчы самалёт, які прывёз запасныя часткі для ліквідацыі непаладкак. Потым выклікалі яшчэ адзін невялікі самалёт, але на ім Камароўская вяртацца ў Польшчу адмовілася", — распавялі суразмоўцы агенцтва.

"Самалёт, на якім Ганна Камароўская ляцела ў Смаленск, будуць рамантаваць у Віцебску, пасьля чаго ён вылеціць у Польшчу. Праверку па дадзеных фактах будзе праводзіць польскі бок", — адзначылі прадстаўнікі Мінтрансу.


XS
SM
MD
LG