Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганскую Раду міру ачоліў меркаваны ваенны злачынец


У Аўганістане новую Раду міру, якая мае каардынаваць мірныя перамовы з ваеўнікамі, ачоліў вэтэран вайны ў Аўганістане, якому закідаецца зьдзяйсьненьне ваенных злачынстваў. Адміністрацыя прэзыдэнта Хаміда Карзая абвясьціла ў нядзелю, што раду ачоліць Бурганідзін Рабані – адзін з палявых камандзіраў маджахедаў падчас вайны з СССР і былы прэзыдэнт краіны.

У 1996 годзе ваеўнікі руху Талібан зрынулі ўрад Рабані ў выніку грамадзянскай вайны. Рабані абвінавачваецца ў гібелі і выгнаньні тысяч мірных аўганцаў на пачатку 90-х гадоў.

Талібы раней адмовіліся весьці перамовы з Радай міру, але паведамляецца, што шэраг высокапастаўленых камандзіраў ваеўнікоў спрабуюць тайна наладзіць кантакты з афіцыйным Кабулам.
XS
SM
MD
LG