Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебск: першая лэдзі Польшчы не змагла вылецець з-за аварыі


Адзін з самалётаў, на якім мелі вярнуцца ў Польшчу сваякі загінулых у выніку авіякатастрофы пад Смаленскам 10 красавіка, ня вылецеў у Варшаву з-за паломкі рухавіка, паведамляюць польскія СМІ. На авіялянэры Boeing-737, павінна была ляцець і жонка дзейнага прэзыдэнта Польшчы Анна Камароўская.

У нядзелю на смаленскім лётнішчы прайшла траўрная цырымонія ў памяць аб ахвярах авіякатастрофы, у выніку якой паўгоду таму загінула 96 чалавек, у тым ліку тагачасны прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі.

На ўрачыстасьцях прысутнічалі жонкі прэзыдэнтаў Расеі і Польшчы.
XS
SM
MD
LG