Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан выпраўляецца на Балканы


Дзяржсакратарка ЗША распачынае сёньня афіцыйную паездку на Балканы, у ходзе якой наведае Босьнію і Герцагавіну, Сэрбію і Косава.

Сёньня Клінтан сустрэнецца ў Сараева з басьнійскімі лідэрамі, каб абмеркаваць вынікі нядаўніх усеагульных выбараў у краіне.

Затым дзяржсакратарка ЗША абмяркуе ў Бялградзе праблему Косава з сэрбскімі ўладамі. У канцы верасьня сэрбскі прэзыдэнт Борыс Тадзіч заявіў, што Бялград гатовы да перамоваў з прадстаўнікамі Косава, аднак дадаў, што не прызнае незалежнасьці сваёй былой правінцыі.
XS
SM
MD
LG