Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан: разглядаюцца парушэньні на выбарах


У Аўганістане абвінавачаныя ў махлярстве 175 кандыдатаў у дэпутаты, улучна з 25 дзейнымі цяпер заканадаўцамі. Незалежная камісія, якая разглядала скаргі выбарцаў, атрымала болей як чатыры тысячы паведамленьняў пра парушэньні на галасаваньні 18 верасьня.

Кіраўнік камісіі Ахмад Зія Рафаат заявіў журналістам, што ў выпадку пацьверджаньня скаргаў на дзеяньні кандыдатаў, пададзеныя за іх галасы будуць прызнаны несапраўднымі, а адносна вінаватых будзе праведзена расьсьледаваньне. 2500 кандидатов.
XS
SM
MD
LG