Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іране выкрадзены ядзершчык


Радыкальная суніцкая групоўка “Джундала” заявіла, што выкрала і ўтрымлівае супрацоўніка аднаго зь іранскіх ядзерных прадпрыемстваў у правінцыі Ісфахан. На сайце ісламістаў гаворыцца, што ў закладніках апынуўся Амір Хасэйн Шырані, які валодае важнай інфармацыяй пра ядзерныя распрацоўкі, і што абнародаваньне гэтых зьвестак будзе Тэгерану “дорага каштаваць”. У абмен на вызваленьне Аміра Хасэйна Шырані і яго маўчаньне баявікі запатрабавалі вызваліць зь іранскіх турмаў сваіх прыхільнікаў. Улады Ірану пацьвердзілі факт выкраданьня і заявілі, што ніякімі сакрэтамі закладнік не валодае.
XS
SM
MD
LG