Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргізстан абраў новы парлямэнт


На выбарах у парлямэнт Кіргізстану сёньня прагаласавалі амаль 55 працэнтаў выбарцаў. Пра гэта паведамляе Цэнтральная выбарчая камісія краіны і дадае, што яшчэ ня ўсе дадзеныя паступілі з рэгіёнаў. На 120 месцаў у новым парлямэнце краіны прэтэндавалі 29 партыяў.

Цэнтравыбаркам заяўляе, што галасаваньне адбывалася бяз значных парушэньняў. Раней паведамлялася, што незалежныя назіральнікі зафіксавалі шэраг парушэньняў: на некаторых участках укідвалі ў урны няўлічаныя бюлетэні, не маркіравалі пальцы нябачным хімічным складам, арганізавана падвозілі выбарцаў. Генэральная пракуратура адкрыла дзьве крымінальныя справы па фактах парушэньняў.

Новы парлямэнт будзе ўпаўнаважаны прызначаць прэм'ер-міністра, які будзе валодаць больш шырокімі паўнамоцтвамі, чым прэзыдэнт.
XS
SM
MD
LG