Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багдадзкі суд вызваліў двух падазраваных у забойстве брытанцаў


Суд у Багдадзе зьняў абвінавачаньні ў забойстве шасьці брытанскіх салдатаў яшчэ з двух арыштаваных у гэтай справе грамадзянаў Іраку. Рашэньне патлумачылі недахопам сьведчаньняў, якія б пацьвердзілі віну затрыманых. Раней сёлета былі вызваленыя яшчэ восем мясцовых жыхароў, абвінавачаных у датычнасьці да злачынства.

Замежныя вайскоўцы былі забітыя ў чэрвені 2003 году. Паводле дадзеных брытанскіх уладаў, група іракцаў расправілася зь імі ў будынку паліцэйскага пастарунку.
XS
SM
MD
LG