Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Смаленску ўшанавалі памяць ахвяраў крушэньня польскага самалёта


У Смаленску (Расея) сёньня праз 6 месяцаў пасьля крушэньня самалёта, у выніку якога загінулі прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і яшчэ 95 чалавек польскай дэлегацыі, успаміналі ахвяраў трагедыі. У памятных мерапрыемствах узялі ўдзел сваякі загінулых, а таксама першыя пані Польшчы і Расеі – Анна Камаровска і Сьвятлана Мядзьведзева.

Качыньскі з дэлегацыяй 10 красавіка ляцеў на жалобную цырымонію, прысьвечаную юбілею расстрэлу ў Катыні тысяч польскіх афіцэраў на загад савецкага лідэра Ёсіфа Сталіна.
XS
SM
MD
LG