Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яшчэ адна эвакуацыя ў Вугоршчыне


Па словах вугорскай паліцыі, неўзабаве будуць эвакуяваныя яшчэ пяць тысяч жыхароў мястэчка Дэвэшэра, што пацярпела ад разьліву таксічных адходаў у выніку выбуху, які разбурыў плаціну рэзэрвуару.

У суботу прэм'ер-міністар Віктар Орбан папярэдзіў, што можа абрынуцца яшчэ адна дамба на тым жа алюмініевым заводзе, дзе адбыўся выбух.

Паблізу рэзэрвуару з адходамі будуецца новая сьцяна, якая замарудзіць разьліў так званага "чырвонага шламу" у выпадку яшчэ аднаго абвалу.
XS
SM
MD
LG