Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) праходзіць сёньня ў Менску. У ім бяруць удзел больш за 60 дэлегатаў.

Як паведамляе БелаПАН, на разгляд зьезду вынесеныя два асноўныя пытаньні: абраньне кіраўніцтва партыі і фармат удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах. Дэлегаты таксама прынялі рашэньне, што гэты зьезд будзе складацца з дзьвюх сэсій. Правесьці другую заплянавана ў студзені 2011 году, каб абмеркаваць сытуацыю ў краіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Напярэдадні старшыня партыі Анатоль Ляўковіч ня змог дакладна сказаць, ці будзе вылучацца на пасаду лідэра партыі. "Я ў партыі з самога пачатку яе стварэньня — каля 20 гадоў. Працаваў практычна на ўсіх узроўнях, апошнія два гады — старшынёй партыі. Для мяне пытаньне лёсу БСДП (Грамада) — прынцыповае", — сказаў ён.

Паводле слоў палітыка, на пасяджэньні цэнтральнага камітэту партыі ён пытаўся, "хто будзе працаваць лепш". "Называліся прозьвішчы Анатоля Сідарэвіча і Валерыя Фралова. Фралоў ня даў канкрэтнага адказу, ці будзе вылучацца на пасаду старшыні, Сідарэвіч выказаўся, што будзе", — заявіў ён.

Ляўковіч паведаміў, што лічыць Сідарэвіча "знакавай фігурай, але не здольнай працаваць на пасадзе старшыні партыі".

Нагадаем, 30 жніўня Сідарэвіч распаўсюдзіў зварот да СМІ, у якім заклікаў "ня зьвязваць яго імя зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) у сувязі з тым, што спыняе сяброўства ў арганізацыі". Пры гэтым палітык заявіў, што не будзе камэнтаваць гэтае рашэньне.

Празь некалькі дзён Сідарэвіч пракамэнтаваў на сайце партыі магчымасьць свайго вылучэньня на пасаду старшыні арганізацыі. Ён заявіў, што паколькі яго заява пра выхад з БСДП (Грамада) не была зафіксаваная ў партыйных органах, ён працягвае заставацца членам партыі.

Ляўковіч быў абраны старшынёй БСДП (Грамада) на пазачарговым зьездзе 3 жніўня 2008 года. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Казуліна, які на той час знаходзіўся ў турме.

Прэзыдыюм зьезду

Перад зьездам выйшаў артыкул у падтрымку Анатоля Ляўковіча ў дзяржаўнай прэсе

Анатоль Ляўковіч

Валянцін Аскірка першы раскрытыкаваў Анатоля Ляўковіча і выступіў з падтрымкай Анатоля Сідарэвіча

Павал Знавец

Анатоль Сідарэвіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG