Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі бесьпілотнік атакаваў талібаў


У Пакістане ў выніку ўдару з амэрыканскага бесьпілотнага самалёта забітыя ня менш чатырох ваяўнікоў Талібану, яшчэ трое параненыя.

Па паведамленьні мясцовых уладаў, па аб'ектах экстрэмістаў было выпушчана чатыры ракеты. Колькасьць ахвяр авіяўдару можа ўзрасьці.

Удар быў нанесены ў правінцыі Паўночны Вазірыстан на мяжы з Аўганістанам, дзе дзейнічаюць баявікі "Аль-Каіды" і талібы.
XS
SM
MD
LG