Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнцкія выбары ў Кіргізстане


У Кіргізстане сёньня адбываюцца выбары ў Вярхоўны савет. За іх ходам сочаць 850 міжнародных назіральнікаў з амаль 50 краінаў ды 30 міжнародных арганізацыяў.

Для прадухіленьня фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня пры ўваходзе на ўчасткі вялікія пальцы рук грамадзян маркіруюцца нябачным хімічным сродкам.

На 120 месцаў у новым парлямэнце краіны прэтэндуюць 29 партый.

Для ўваходжаньня ў склад Вярхоўнага савету партыі павінны пераадолець пяціпраадсоткавы бар'ер, а таксама набраць ня менш за 0,5 працэнту галасоў ад колькасьці зарэгістраваных у кожнай з 7 абласьцей Кіргізстану выбаршчыкаў.

Новы парлямэнт будзе ўпаўнаважаны прызначаць прэм'ер-міністра, які будзе валодаць больш шырокімі паўнамоцтвамі, чым прэзыдэнт.
XS
SM
MD
LG