Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран пацьвердзіў спробу ядзернага шпіянажу


Улады Ірану сёньня пацьвердзілі, што выявілі факты шпіянажу на ядзерных аб'ектах краіны.

Мясцовыя СМІ цытуюць словы ачольніка іранскага ведамства па ядзернай энэргіі Алі Акбара Салехі, які сьцьвярджае, што некалькі супрацоўнікаў прадпрыемстваў плянавалі прадаць сакрэтную інфармацыю ў заходнія краіны. Салехі заявіў, што пасьля таго, што здарылася ўлады ўзмацнілі захады бясьпекі ў краіне і палепшылі ўмовы працы супрацоўнікаў ядзернай прамысловасьці.

Раней стала вядома, што кампутарны вірус Stuxnet заразіў шэраг кампутараў супрацоўнікаў іранскай ядзернай электрастанцыі ў Бушэры. Улады Ірану назвалі інцыдэнт "электроннай вайной" супраць краіны.
XS
SM
MD
LG