Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўднёвы Судан просіць ААН даслаць міратворцаў


Прэзыдэнт Паўднёвага Судану Сальва Кіір зьвярнуўся да прадстаўнікоў Рады бясьпекі ААН з просьбай накіраваць у рэгіён міратворцаў.

Кіір просіць зьмясьціць іх на паўночнай мяжы рэгіёну.

Чакаецца, што гэтая мера дазволіць стварыць належныя ўмовы бясьпекі на рэфэрэндуме па пытаньню незалежнасьці Паўднёвага Судану, які мае прайсьці на пачатку студзеня 2011 году.

Між тым, у суботу ў Хартуме здарыліся сутыкненьні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі аддзяленьня Паўднёвага Судану.
XS
SM
MD
LG