Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пэкін працягвае абурацца рашэньнем Нобэлеўскага камітэту


Кітайскі ўрад працягнуў сёньня сваю кампанію супраць прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі міру дысыдэнту Лю Сяобо. Паводле Пэкіну, гэта звычайны злачынец, асуджаны на 11 гадоў турэмнага зьняволеньня, і адпаведнае рашэньне Нобэлеўскага камітэту нанясе шкоду стасункам паміж Кітаем і Нарвэгіяй. У пятніцу нарвэскі амбасадар у Пэкіне быў выкліканы ў МЗС КНР.

Тым часам прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў улады КНР як мага хутчэй вызваліць Лю Сяобо з турмы. У заяве, распаўсюджанай адміністрацыяй Абамы гаворыцца, што правядзеньне палітычных рэформаў і сытуацыя з правамі чалавека ў Кітаі адстаюць ад эканамічнага разьвіцьця гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG