Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку чакаюць у Іране


Візыт беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі ў Іран на запрашэньне яго калегі Махмуда Ахмадзінэжада заплянаваны на другую дэкаду кастрычніка, паведамляе іранскае агенцтва Farsnews са спасылкай на дыпляматычныя колы.

Напярэдадні, прымаючы ў Тэгеране міністра прамысловасьці Беларусі Аляксандра Радзевіча, першы віцэ-прэзыдэнт Ірану Махамад Рэза Рахімі заявіў, што "стасункі паміж краінамі з'яўляюцца выдатнымі і унікальнымі, а паставіўшы высокія мэты, абедзьве краіны могуць рабіць далейшы ўплыў у міжнародных справах".

Паводле іранскіх афіцыйных асобаў, падчас нарады у Тэгеране ў чаьцер з удзелам беларускага чыноўніка былі падпісаныя шэраг важных для абодвух бакоў кантрактаў.
XS
SM
MD
LG