Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанец выйграў каля € 130 мільёнаў ў лятарэі "Эўрамільёны"


У лятарэі "Эўрамільёны" будзе выплачаны рэкордны выйгрыш - 129818000 431 эўра. Пра гэта паведамілі ў францускай кампаніі-арганізатары лятарэі Francaise des Jeux. Імя пераможцы не называецца, вядома толькі, што ён брытанскі падданы.

Ранейшы рэкордны выйгрыш складаў больш за 126 мільёнаў эўра, яго уладальнікам летась у траўні стаў гішпанец.
XS
SM
MD
LG