Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З-за пажару на пароме эвакуацыя пасажыраў адбылася ў моры


Пажар ўзьнік гэтай ноччу на пасажырскім пароме Lisco Gloria, які рабіў рэйс зь нямецкага порту Кіль ў літоўскі порт Клайпеда. Эвакуацыя болей за 200 пасажыраў і сябраў экіпажу адбылася непасрэдна ў Балтыйскім моры. Усе людзі з Lisco Gloria былі дастаўленыя на бліжэйшыя марскія лайнэры і транспартаваныя назад у Кіль.

Мяркуецца, прычынай пажару стаў выбух на палубе. Большасьць з пасажыраў былі грамадзянамі Расеі або краінаў Балтыі. Інфармацыі пра ахвяраў інцыдэнту няма. Паведамляецца, што падчас эвакуацыі тры чалавекі атрымалі траўмы і былі дастаўленыя на зямлю гэлікоптэрамі.
XS
SM
MD
LG