Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Вугоршчыны эвакуявалі жыхароў гораду Калантар


Улады Вугоршчыны эвакуявалі жыхароў гораду Калантар, які разьмешчаны ў раёне экалягічнай катастрофы.

Паводле мясцовых інфармацыйных агенцтваў, эвакуацыя адбываецца на тле заяваў ўрадоўцаў аб пасьпяховых працах па ліквідацыі аварыі. Эколягі сьцьвярджаюць, што ўлады зьмяншаюць маштабы здарэньня.

Аварыя з уцечкай у Дунай таксычных адходаў здарылася 4 кастрычніка на прадпрыемстве ў 160 кілямэтрах ад Будапэшту. У выніку 7 населеных пунктаў краіны былі залітыя атрутай. Згодна з апошнімі дадзенымі, ахвярамі сталі 6 чалавек.
XS
SM
MD
LG