Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане зроблены напад на аўтакалёну НАТО


На паўднёвым захадзе Пакістану ваеўнікі спалілі каля 30 цыстэрнаў з палівам бліз гораду Сібі. Гэта ўжо шосты за тыдзень напад на аўтакалёну з грузамі для вайскоўцаў НАТО ў Аўганістане. Падчас нападу на грузавікі паранены найменей адзін ахоўнік..

На мінулым тыдні пасьля авіяўдару гэлікоптэру НАТО, у выніку якога пацярпелі пакістанскія вайскоўцы, Ісламабад афіцыйна закрыў транспартны калідор для паставак міжнародным сілам у Аўганістане. Тым часам другі калідор праз паўднёва-заходнюю частку Пакістану застаецца адкрытым.
XS
SM
MD
LG