Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арабскія краіны: на выратаваньне перамоваў ЗША маюць месяц


Спэцыяльны камітэт Лігі арабскіх дзяржаваў заявіў, што ў ЗША маюць ня болей за месяц на выратаваньне зайшоўшых у тупік ізраільска-палестынскіх мірных перамоваў. У прынятай у пятніцу заяве камітэту па выніках нарады ў Лівіі адзначаецца, што перамовы будуць немагчымыя, калі Ізраіль ня спыніць будаўніцтва ў габрэйскіх паселішчах на Заходнім беразе Ярдану.

Ізраільскія вайскоўцы ў пятніцу правялі апэрацыю на Заходнім беразе, забіўшы дваіх ваеўнікоў групоўкі ХАМАС.
XS
SM
MD
LG