Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марк Сьміт пляскаў у ладкі беларускім слэмэрам


Марк Сьміт
Марк Сьміт
У менскім R-club’е адбыўся другі англамоўны слэм, які вёў заснавальнік слэм-руху — амэрыканскі паэт Марк Сьміт, а ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў паэтаў-слэмэраў з розных гарадоў Беларусі.

Паэтычны слэм — гэта публічнае спаборніцтва паэтаў, чые выступы маюць абмежаваньне ў часе, але не ў свабодзе творчага выяўленьня.

На аўдыёзапісе слэм — проста чытаньне вершаў. Увачавідкі гэта і дэклямацыя, і тэатральныя жэсты, і нават выхад на сцэну, што разам складаецца ў відовішча. Альбо не складаецца. І тады публіка можа загудзець, а журы не паставіць высокіх адзнак, і паэт ня пройдзе ў наступны круг турніру.

Што да гудзеньня, то яго сёньня ў менскім R-club’е, дзе праходзіў другі англамоўны слэм, я не пачуў. Хаця Марк Сьміт з Чыкага, які ў далёкім 1986 годзе прыдумаў слэм, заклікаў адкінуць славутую беларускую талерантнасьць, калі нешта не падабаецца. Але гучалі толькі авацыі. Як на адрас Дар’і Яніцкай, у якой быў адзін з найлепшых вынікаў у першым туры.

Віктар Жыбуль
не адзін раз перамагаў у англамоўных беларускіх слэмах. Цэніць слэм за тое, што ён дазваляе ўдзельнікам раскрываць свае самыя розныя таленты:

«Мне падабаецца, што гэта такая магчымасьць выявіць ня толькі ўласна паэтычнае, але і выканальніцкае майстэрства».

У першым туры бралі ўдзел 20 паэтаў, зь іх у другі тур прайшлі 10. Да таго як гэтая дзясятка вызначыла 5 найлепшых, перад удзельнікамі імпрэзы выступіў гурт «Далі». У фінале перамагла Алена Кавалеўская пад творчым псэўданімам Лена. Усе ўдзельнікі паэтычнага спаборніцтва атрымалі падарункі ад Амбасада ЗША ў Менску, якая і была арганізатарам слэму з удзелам вядомага Марка Сьміта.

Вось да каго беларускія слэмнікі прыслухоўваліся, як да сапраўднага гуру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG