Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай заявіў пратэст нарвэскаму паслу


Прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі міру дысыдэнту Лю Сяобо выклікала рэзкую крытыку з боку кітайскага кіраўніцтва.

МЗС КНР заявіў пратэст паслу Нарвэгіі ў Пэкіне.

Кітай працягвае называць дысыдэнта, які адбывае турэмнае зьняволеньне, злачынцам і сьцьвярджае, што ўзнагароджаньне супярэчыць прынцыпам Нобэлеўскага камітэту.

Лю Сяобо быў пакараны 11 гадамі турмы ў сьнежні летась пасьля публікацыі хартыі, якая заклікала да шырокіх палітычных рэформаў у краіне.

Нобэлеўскі камітэт прытрымліваецца меркаваньня, што Лю Сяобо зьяўляецца сымбалем барацьбы за правы чалавека ў Кітаі.
XS
SM
MD
LG