Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна і Расея хочуць стварыць СП для ўзбагачэньня ўрану


Украіна і Расея абгаворваюць пытаньні аб стварэньні камэрцыйнага супольнага прадпрыемства ў галіне ўзбагачэньня ўрану, заявіў ачольнік расейскай дзяржкарпарацыі "Росатом" Сяргей Кірыенка.

"Такому вялікаму вытворцу электраэнэргіі на АЭС (больш за палову энэргабалянсу ва Ўкраіне пакрываецца атамным генэраваньнем) вельмі важна мець гарантаваны доступ да паслуг узбагачэньня ўрану", - заявіў Кірыенка.

Ён дадаў, што СП мяркуецца стварыць на тэрыторыі Расеі, па аналёгіі зь існым расейска-казаскім прадпрыемствам.
XS
SM
MD
LG