Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Даруй нам, Яня…”


Маці Яны Паляковай Неаніла Міхайлаўна

Маці Яны Паляковай Неаніла Міхайлаўна

Сёньня на могілках у вёсцы Дубеі ля Салігорску быў адкрыты помнік на магіле беларускай праваабаронцы Яны Паляковай.

Маці Яны Паляковай Неаніла Міхайлаўна запрасіла прыехаць зь Менску юрыста Алега Воўчака, апазыцыйных актывістаў Галіну і Вячаслава Сіўчыкаў, Іну Кулей ды іншых.

Гранітны помнік быў выраблены ў Клецку пры непасрэдным удзеле мясцовага праваабаронцы Сяргея Панамарова.


36-гадовая абаронца людзей павесілася ў ноч на 7 сакавіка 2009 году ў Салігорску. Юрыстка па прафэсіі, яна была актывісткай незарэгістраванай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву».

3 сакавіка 2009 году суд Салігорскага раёну прызнаў Палякову вінаватай паводле артыкула «За заведама ілжывы данос». Жанчыну асудзілі на 2,5 года пазбаўленьня волі і абавязалі выплаціць супрацоўніку міліцыі 1 мільён рублёў за маральныя страты.

Яна Палякова лічыла сябе невінаватай — яна запэўнівала, што ўчастковы інспэктар пабіў яе пасьля таго, як яна адмовілася падпісваць паперы пра тое, што не зьбірала подпісы ў падтрымку вылучэньня Вольгі Казулінай (дачкі апазыцыйнага палітыка Аляксандра Казуліна) на парлямэнцкіх выбарах 2008 году.

Адразу пасьля суду Яна Палякова заявіла: «Я ніколі ня буду зэкам». Сябры і знаёмыя тады не зразумелі, што яна мела на ўвазе. Сёньня над магілай мужнай жанчыны гучалі просьбы: «Даруй нам, Яня…».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG