Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

.Азэрбайджанская паліцыя палюе за мужчынамі з доўгімі бародамі


Мусульмане, якія пражываюць у Закаталінском раёне на поўначы Азэрбайджану, скардзяцца на паліцыю, якая сьвядома перасьледуе тых, хто мае доўгія бароды. Так двое пацярпелых паведамілі Свабодзе, як паліцыянты зьбівалі іх і гвалтоўна галілі бароды. Мужчыны заявілі, што яны ўжо зьвярнуліся са скаргай да ўпаўнаважанага па правах чалавека ў Азэрбайджане і ў адміністрацыю прэзыдэнта краіны.

Тым часам у міністэрстве ўнутраных спраў Азэрбайджану заявілі, што падобныя дзеяньні паліцыі зьвязаныя з адмысловым загадам МУС. Паліцыянты мусяць затрымліваць мужчын з доўгімі бародамі і кароткімі штанамі для “папярэдняй гутаркі”, у якасьці прафіляктыкі на той выпадак, калі яны апынуцца прадстаўнікамі “нелегальных і радыкальных рэлігійных” груповак.
XS
SM
MD
LG