Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Вугоршчыны: экалягічная катастрофа Дунаю не пагражае


Будапэшт заявіў аб адсутнасьці пагрозы экалягічнай катастрофы ў сувязі з тым, што ў Дунай трапілі таксычныя адыходы з Вугоршчыны.
Аварыя на прадпрыемстве па вытворчасьці алюмінію ў вугорскім горадзе Айка здарылася на пачатку тыдня. У выніку быў пашкоджаны рэзэрвуар з атрутнымі адыходамі. Менавіта яны, трапіўшы ў навакольнае асяродзьдзе, сталі прычынай сьмерці пяці чалавек

Паводле вугорскага ўраду, узятыя праз некалькі дзён пасьля аварыі пробы вады у Дунаі, былі набліжаныя да нармальных паказчыкаў. Тым часам эколягі ўпэўненыя, што ўлады прымяншаць маштаб таго, што адбылося.
XS
SM
MD
LG