Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі створаная антымусульманская партыя


Новая партыя мае на мэце выгнаньне з краіны мусульманаў. Лідэры так званага "Аб'яднаньня сярэдняй клясы" заяўляюць, што дзейнічаюць паводле прыкладу некаторых паўночнаэўрапейскіх краінаў, дзе падобныя партыі ўжо існуюць.

У якасьці галоўнага лёзунгу “Аб'яднаньня” абраны дэвіз часоў грамадзянскай вайны 1930-х гадоў "Яны не пройдуць!".
Кіраўнік новай партыі Жазэп Англада заявіў, што яго партыйцы “не расісты, а рэалісты”, што яны ня хочуць, каб Турэччына ўступіла ў ЭЗ, а ў Гішпаніі былі мусульмане. Сябры "Аб'яднаньня сярэдняй клясы" патрабуюць зачыніць мячэці, у якіх абмяркоўваюцца пляны тэрактаў і ўпэўненыя, што Гішпанія будзе вызваленая ад мусульманаў.
XS
SM
MD
LG