Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісламабад расьсьледуе чуткі пра зьдзекі над ваеўнікамі


Кіраўнік пакістанскага войска генэрал Ашфак Парвэз Каяні загадаў расьсьледаваць сапраўднасьць відэазапісаў, дзе людзі ў форме пакістанскіх вайскоўцаў зьдзекуюцца над затрыманымі ваеўнікамі і страляюць па іх.

У Інтэрнэт трапілі два відэазапісы, дзе зафіксаваныя жорсткія паводзіны гэтых вайскоўцаў. невядомыя людзі, апранутыя ў форму. Меркаваны запіс быў зроблены ў даліне Сват, дзе вайскоўцы праводзілі буйнамаштабную апэрацыю супраць талібаў ў 2009 годзе.

Праваабарончыя групы абвінавацілі вайскоўцаў у незаконных забойствах у гэтай даліне, у сваю чаргу пакістанскае войска адрынае ўсе абвінавачваньні. ЗША могуць спыніць дапамогу пакістанскім вайскоўцам, калі сапраўднасьць запісаў будзе даказаная. Пакістанскае войска атрымлівае мільярды даляраў ад ЗША для барацьбы з Талібанам і Аль-Кайдай.
XS
SM
MD
LG