Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязень Лю Сяобо ўганараваны Нобэлеўскай прэміяй міру


Лю Сяобо

Лю Сяобо

Швэдзкая акадэмія уганаравала зьняволенага кітайскага дысыдэнта Лю Сяобо Нобэлеўскай прэміяй міру за 2010 год.

Лю Сяобо нарадзіўся 28 сьнежня 1955 г. У 2008 быў аўтарам маніфэсту “Хартыя-08”, у якім было заяўлена пра неабходнасьць дэмакратычных рэформаў і выкананьня правоў чалавека. У чэрвені 2009 году быў артыштаваны, а ў сьнежні 2009 году асуджаны на адзінаццаць гадоў турмы за “падбухторваньне да зрынаньня дзяржаўнай улады”. За ўдзел ў акцыі на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе быў асуджаны на пяць гадоў.

Лю Сяобо – вядомы пісьменьнік, з 2003 году быў прэзыдэнтам кітайскага ПЭН-цэнтру.

У студзені 2010 году быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру Вацлавам Гаўлам, Далай Ламам, Андрэ Глюксманам, Карэлам Шварцэнбэргам, Дэсмандам Туту, Майклам Мурам і Грыгорыем Яўлінскім. МЗС Кітаю заявіў у адказ на гэта, што наданьне Нобэлеўскай прэміі міру будзе “абсалютна няслушным”.
XS
SM
MD
LG