Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У штаце Індыяна асуджаны махляр –імітатар уласнай сьмерці


Дзесяць гадоў турмы атрымаў фінансавы кансультант з амэрыканскага штату Індыяна, які скраў грошы ў даверлівых інвэстараў, а потым паспрабаваў імітаваць сваю ўласную сьмерць і схавацца.

Маркус Шрынкер “прыбраў” ад кліентаў 30 мільёнаў даляраў, паабяцаўшы ім выгаднае капіталаўкладаньне. Шрынкер вёў раскошны лад жыцьця, валодаў дарагой нерухомасьцю і двума самалётамі.

Летась падчас палёту на ўласным турбавінтавым Piper Meridian Шрынкер паспрабаваў імітаваць сьмерць, паведаўшы дыспэтчарам аб тэхнічных праблемах у машыне. Неўзабаве пасьля гэтага самалёт упаў на зямлю і разьбіўся. Экспэрты аднак устанавілі, што ў момант катастрофы ў кабіне не было пілёту. Ён выскачыў з парашутам, спрабаваў схавацца, але пазьней быў затрыманы.
XS
SM
MD
LG