Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ станоўча ацэньвае падрыхтоўку да выбараў у Кіргізстане


Місія АБСЭ ў Бішкеку станоўча ацаніла працэс падрыхтоўкі да заплянаваных на 10 кастрычніка парлямэнцкіх выбараў. Прадстаўнік гэтай арганізацыі Хагэн Эшэбахэр ў камэнтарах па тэлефоне зь Бішкеку сказаў, што перадвыбарная кампанія, якая пачалася 10 верасьня, праходзіць без сур'ёзных праблемаў.

На месца дэпутата парлямэнту прэтэндуюць тысячы чалавек ад 29 палітычных партыяў, паведаміў журналістам старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Кіргізстану Акылбек Сарыеў. Усяго ў кіргіскім парлямэнце 120 месцаў.
XS
SM
MD
LG