Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папскага легата прымае Аляксандар Лукашэнка


Пантыфік прызначыў былога прэфэкта ватыканскай Кангрэгацыі евангелізацыі народаў кардынала Юзэфа Томку сваім пасланцам на сьвяткаваньні 300-годзьдзя асьвячэньня менскай архікатэдры Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Адказны за СМІ пры сакратарыяце Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Аляксандар Уласп паведаміў, што пасланец Папы (легат) зьяўляецца прадстаўніком сьвятога айца пры асобных касьцёлах, дзяржавах або ўрадах.

А 10.30 распачалася сустрэча Юзафа Томко зь міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым. А 12.00 папскага легата прыме Аляксандр Лукашэнка.

Урачыстая імша пад дэвізам Gaudium et spes ("Радасьць і надзея") пачнецца 9 кастрычніка ў 12.00 і будзе праводзіцца на лацінскай і беларускай мовах.

Кардынал Юзэф Томка выступіць з казаньнем па-беларуску ў архікатэдральным касьцёле.

Томка таксама плянуе сустрэцца зь мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філарэтам і прадстаўнікамі ўлады, а 10 кастрычніка ачоліць імшу ў маладзечанскім касьцёле Сьвятога Ёзэфа (Менская вобласьць), дзе таксама будзе выступаць з казаньнем па-беларуску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG