Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Склад нідэрляндзкага ўраду назавуць на наступным тыдні


Пра гэта заявіў лідэр Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю Марк Рутэ пасьля таго, як у чацьвер каралева Бэатрыкс, зацьвердзіўшы новую кіроўную кааліцыю, даручыла яму ўзначаліць кабінэт. Акрамя прадстаўнікоў партыі Рутэ ва ўрад ўвойдуць хрысьціянскія дэмакраты. Ужо вядома, што колькасьць міністэрскіх пасадаў скароціцца з 27 да 20.

Упершыню за доўгія гады ў кааліцыйных партыяў няма парлямэнцкай большасьці, таму яны будуць абапірацца на падтрымку дэпутатаў ад папулісцкай Партыі свабоды на чале зь вядомым сваёй антыімігранцкай і антыісламскай рыторыкай Гэртам Вільдэрсам.
XS
SM
MD
LG