Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузія ня супраць уступленьня Расеі ў СГА


Грузія ня будзе перашкаджаць уступленьню Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА), – заявіў учора ў Вашынгтоне прэм'ер-міністар Грузіі Ніка Гілауры.

Паводле яго словаў, уступленьне ў СГА дапаможа "зрабіць Расею больш цывілізаванай". Па правілах гэтай арганізацыі, любая краіна, якая ўваходзіць у СГА, можа заблякаваць уступленьне туды іншай дзяржавы.

Гілауры таксама адзначыў, што Грузія гатовая да перамоваў з Расеяй "у любы момант".

У той жа час, па паведамленьні агенцтва Associated Press, днём раней грузінскі прэм'ер заяўляў, што Грузія пагодзіцца з сяброўствам Расеі ў СГА, калі грузінскія мытнікі будуць дапушчаны на тэрыторыю Абхазіі ды Паўднёвай Асэтыі.
XS
SM
MD
LG